Шоша

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шоша
Remove ads

Шо́шарака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне Заходняй Дзвіны.

Хуткія факты Шоша, Характарыстыка ...

Выцякае з возера Шо за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад в. Надазер′е, упадае ў возера Пліса з усходу, за 2 км на паўднёвы-ўсход ад вёскі Прудаўё. Цячэ па Ушацка-Лепельскім узвышшы, у вярхоўі і сярэднім цячэнні па лясістай мясцовасці. Асноўныя прытокі — Чысцянка і Лучайка (злева).

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 304 км², азёрнасць каля 5 %. У басейне ракі азёры Белае, Шо, Белае, Мылічына, Гаранскае і інш.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км.
Даліна Шошы скрынкападобная, звілістая, шырынёй 0,5—2 км, месцамі да 4 км. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае; яго шырыня ад 3—5 м у верхнім цячэнні да 12 м у сярэднім і ніжнім. Берагі стромкія. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Жукоўская Г. С. Шоша // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 385.  583 с., іл. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28, 43. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads