Свядава (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свя́дава — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шоша, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае.
Плошча паверхні 0,74 км². Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя 4,5 м. Даўжыня 2,08 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 6,34 км. Аб'ём вады 3,33 млн. куб. м. Плошча вадазбору 5,25 км².
Катлавіна Свядава лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5–10 м (на захадзе 10–16 м), пераважна разараныя. Берагавая лінія ўтварае невялікія залівы. Берагі нізкія (да 0,2 м), пад хмызняком, участкамі ў залівах сплавінныя. На паўднёвым захадзе і захадзе возера пойма шырынёй да 200 м. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 0,4 га. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22 % плошчы возера. Дно выслана гліністым ілам, мелкаводдзе пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 3 ручаі і выцякае ручай у возера Доўгае. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці да 70 м.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, судак, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Свядава і Зябкі (чыгуначная станцыя). Каля паўночна-заходняга берага праходзіць аўтамабільная дарога Р45.
Remove ads
Літаратура
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Рачэўскі А. М. Свядава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Свядава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 269. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads