Доўгі Дземінец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Доўгі Дземінецmap
Remove ads

До́ўгі Дзе́мінецвозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка (прыток Ушачы), за 5 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы.

Хуткія факты Доўгі Дземінец, Морфаметрыя ...

Возера знаходзіцца ў 400 м на паўднёвы ўсход ад вёскі Кавалеўшчына.

Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,16 км, даўжыня берагавой лініі 2,97 км. найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя 1 м. Плошча вадазбору 1,5 км². Аб'ём вады ў возеры 0,13 млн. м³.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, вышынёй 7—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем.
Возера дыстрафіруючае, слабапраточнае. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Дземінец. Цалкам зарастае.

У возеры водзяцца лінь, шчупак, карась, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

Возера не мае абсталяваных месцаў для адпачынку (2015).

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. Мн.: Белкартография, 2012. 3 000 экз.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads