Драгічын (возера)
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Драгічын[2] — возера ў Беларусі, у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці, у басейне ракі Вір. Знаходзіцца за 3 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Бабруйск, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»[3].
Плошча воднай паверхні возера складае 0,16 км². Даўжыня 2,1[4] км, найбольшая шырыня 90[4] м. Катлавіна возера — моцна выцягнутае азёрападобнае расшырэнне ручая, упадаючага ў раку Вір і злучаючага Драгічын з возерам Усох (на поўдні). Берагі часткова забалочаныя, заходні бераг высокі[3].
У возеры водзяцца шчупак, плотка, краснапёрка, лешч, лінь, акунь рачны, джгір звычайны і іншыя віды рыб[5].
Remove ads
Зноскі
- GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 34. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads