Курынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Курына.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дражнаўскі сельсавет у складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Дражна. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курына, сельсавет перайменаваны ў Курынскі. З 26 сакавіка 1927 года ў складзе Віцебскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Суражскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1943 годзе скасавана вёска Полцева. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астроўскага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года ў склад Лёзненскага раёна перададзены 10 населеных пунктаў (Астраўскія, Белікава, Брылі, Вайцяхі, Гаркава, Калінка, Лунькі, Сабалёва, Хатоля і Штанова)[2], якія 27 снежня 1962 года ўключаны ў склад Запольскага сельсавета Лёзненскага раёна[3]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзена вёска Седзенне[4].
Remove ads
Насельніцтва
Перад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 2 832 чалавек (694 двары). Пасля вайны было адноўлена 315 двароў, а ў ліпені 1969 года ў сельсавеце пражывала 1 102 чалавекі. Падчас вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 568 чалавек і 694 двары; з 740 чалавек, якія былі адпраўлены на прымусовыя працы ў нацысцкую Германію, вярнулася 402 чалавекі. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 276 жыхароў сельсавета, яшчэ 214 чалавек загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадах[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 692 чалавекі[6], з іх 90,2 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 595 чалавек[8].
Remove ads
Населеныя пункты
Населеныя пункты, знішчаныя нямецкімі акупацыйнымі ўладамі[9]
- Подцева — вёска, якая знаходзілася за 3 км на захад ад вёскі Курына. Перад вайной жыло 80 чалавек. 23 мая 1943 года нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 29 жыхароў і спалілі 8 двароў. У 1958 годзе на месцы вёскі пастаўлены абеліск.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads