Курынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ку́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Курына.

Хуткія факты Курынскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дражнаўскі сельсавет у складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Дражна. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курына, сельсавет перайменаваны ў Курынскі. З 26 сакавіка 1927 года ў складзе Віцебскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Суражскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1943 годзе скасавана вёска Полцева. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астроўскага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года ў склад Лёзненскага раёна перададзены 10 населеных пунктаў (Астраўскія, Белікава, Брылі, Вайцяхі, Гаркава, Калінка, Лунькі, Сабалёва, Хатоля і Штанова)[2], якія 27 снежня 1962 года ўключаны ў склад Запольскага сельсавета Лёзненскага раёна[3]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзена вёска Седзенне[4].

Remove ads

Насельніцтва

Перад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 2 832 чалавек (694 двары). Пасля вайны было адноўлена 315 двароў, а ў ліпені 1969 года ў сельсавеце пражывала 1 102 чалавекі. Падчас вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 568 чалавек і 694 двары; з 740 чалавек, якія былі адпраўлены на прымусовыя працы ў нацысцкую Германію, вярнулася 402 чалавекі. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 276 жыхароў сельсавета, яшчэ 214 чалавек загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадах[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 692 чалавекі[6], з іх 90,2 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 595 чалавек[8].

Remove ads

Населеныя пункты

  1. Астраўскія
  2. Белікава
  3. Будзіслава
  4. Вайцяхі
  5. Гаркава
  6. Дражна
  7. Задзвінне
  8. Кулакова
  9. Курына
  10. Міхалкова
  11. Пляшкі
  12. Сабалёва
  13. Седзенне
  14. Хамякова
  15. Хатоля
  16. Ходарава

Населеныя пункты, знішчаныя нямецкімі акупацыйнымі ўладамі[9]

  • Подцева — вёска, якая знаходзілася за 3 км на захад ад вёскі Курына. Перад вайной жыло 80 чалавек. 23 мая 1943 года нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 29 жыхароў і спалілі 8 двароў. У 1958 годзе на месцы вёскі пастаўлены абеліск.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads