Дражнаўскі сельсавет (Старадарожскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дра́жнаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Дражна.
Remove ads
Геаграфія
Сельсавет мяжуе з Шчыткавіцкім, Новадарожскім, Старадарожскім сельсаветамі Старадарожскага раёна і землямі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
Дражнаўскі сельсавет утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Залужскага і Падарэскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. 11 чэрвеня 1984 года скасавана вёска Паўлаўка[2].
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзяць 6 населеных пунктаў:
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1425 чалавек[3], з іх 92,3 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1084 чалавеки[5].
Вытворчая сфера
- Залужскае лясніцтва ДВЛГУ «Старадарожскі вопытны лясгас»
- ААТ «Залужжа»
- ААТ «Арэса-агра»
Сацыяльна-культурная сфера
- Ахова здароўя: Залужскі і Падарэскі фельчарска-акушэрскія пункты, Дражнаўская ўрачэбная амбулаторыя, Дражнаўская аптэка
- Адукацыя: ДУА «КПК Падарэскі дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Залужская сярэдняя школа», ДДУ «Залужскі яслі-сад»
- Сацыяльная абарона: Дома сацыяльных паслуг у в. Зялёная Дуброва, в. Карыцішча
- Культура: Падарэскі сельскі Дом культуры, Залужская сельская бібліятэка-клуб, Дражнаўская і Падарэская сельскія бібліятэкі
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads