Шчыткавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шчы́ткавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шчыткавічы.

Хуткія факты Шчыткавіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Шчыткавіцкі сельсавет мяжуе з Дражнаўскім сельсаветам Старадарожскага раёна, Пухавіцкім, Слуцкім раёнамі Мінскай вобласці, Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Старадарожскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна.

Remove ads

Населеныя пункты

У склад сельсавета ўваходзяць 11 населеных пунктаў:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1565 чалавек[1], з іх 96,0 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 1224 чалавекі[3].

Вытворчая сфера

  • ААТ «Шчыткавічы»
  • ТАА «Профітагра»

Сацыяльна-культурная сфера

  • Ахова здароўя: фельчарска-акушэрскі пункт, участковая бальніца, аптэка.
  • Адукацыя: ВПК Шчыткавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, ВПК Церабуцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.
  • Культура: сельскі дом культуры, цэнтр культуры і вольнага часу, бібліятэка-клуб, две бібліятэкі.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads