Дранікі
бліны з дранай бульбы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дра́нікі, драчонікі, бульбянікі — бліны з таркаванай (дранай) бульбы, часта з начынкай (з душамі). Лічацца стравай нацыянальнай беларускай кухні[1].
Пад уласнымі назвамі добра вядомы таксама ў польскай, нямецкай, чэшскай, украінскай, літоўскай і іншых кухнях.
Цеста для дранікаў, прынамсі ў Беларусі, складаецца з дзёртай сырой бульбы, часам дадаюць муку і яйкі, а таксама цыбулю, моркву, смятану, сыраквашу. Для начынкі ўжываюць мяса, грыбы, вараныя яйкі. Дранікі смажаць на алеі або тлушчы, пасля адразу спажываюць або запякаюць у гаршку з салам, смятанай, цыбуляй, грыбамі. Смажаць дранікі памерам з аладкі або вялікімі (на ўсю патэльню).
Дранікі лічаць адной з найвядомейшых беларускіх нацыянальных страў, але ў традыцыйнай кухні яны з’явіліся толькі ў 2-й палове XIX ст. з нямецкай кухні праз яўрэйскую, дзе вядомы як латкес. Першы вядомы ў Беларусі рэцэпт дранікаў пад назвай blinki kartoflane даецца ў кнізе Яна Шытлера «Кухар добра навучаны» (1830)[крыніца?].
Remove ads
Культурная каштоўнасць
Да 30 красавіка 2022 года прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі правялі шматмесячную экспедыцыю па вёсках краіны, па выніках якой сабралі кнігу са звыш 200 рэцэптаў дранікаў ад 500 вясковых бабуляў[2]. 15 мая 2022 года Рэспубліканская навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла рашэнне аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі традыцыі выпякання бабкі, дранікаў і таркаванкі з цёртай бульбы. Эксперты Мінкультуры сабралі 235 народных рэцэптаў у 66 раёнах Беларусі[3].
Remove ads
Галерэя
- Нямецкія Kartoffelpuffer
- Чэшскія bramboráky
- Швейцарскія Rösti
- Амерыканскія latke
- Амерыканскія Hash brown
- Украінскія деруни
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads