Цыбуля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыбуля
Remove ads

Цыбу́ля[1] (Allium) — род кветкавых раслін падсямейства цыбулевых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце лінейнае, пляскатае або дудкаватае, шчыльна размешчанае на папярочным сцябле. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або ліловыя, сабраныя ў шарападобныя парасонікі на доўгіх кветаножках; часам у іх утвараюцца паветраныя цыбуліны. Плод — каробачка.

Пашырэнне

Вядома каля 900 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. Уведзена ў культуру больш за 4 тысяч гадоў назад. Вырошчваюць батун, парэй, цыбулю рэпчатую, шалот, або аскалонскую, шніт, ці скараду, або рэзанец, часнок, цыбулю прычасночную.

Выкарыстанне

Агароднінныя, лекавыя, эфіраалейныя, дэкаратыўныя расліны.

Класіфікацыя

Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II  (руск.)), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. 2 350 экз.
  2. APG III
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads