Кніга Другі закон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Другі закон (іўр.: דְּבָרִים, Двары́м — «Словы»; лац.: Deuteronomium; стар.-грэч.: Δευτερονόμιον), або Другазаконне — кніга Бібліі, апошняя кніга з Пяцікніжжа Майсея, своеасаблівы выклад зместу ўсіх папярэдніх кніг Пяцікніжжа Майсея.
Пададзена ў форме прамовы Майсея перад ізраільцянамі напярэдадні іх пераходу праз Іардан і ўступлення ў зямлю запаветную. Кніга падае паўтарэнне закону, учыненае прарокам перад сваёй смерцю. Гэта апошні запавет перададзены Майсеем свайму народу, які сваім зместам ахоплівае ўвесь закон.
Remove ads
Назва

Назва «Другі закон» паходзіць ад грэчаскага перакладу (у Септуагінце) біблейскага выразу іўр.: מִשְׁנֵה הַתּוֹרָה[1] (мішнэ ха-тара; літар. «рукапіс Торы, перапісаны з іншага рукапісу», «спіс Закону») — стар.-грэч.: Δευτερονόμιον («другі закон» або «паўтораны закон»). Тым самым змест гэтай кнігі інтэрпрэтаваны ў якасці «другога закону», абвешчанага Майсеем у краіне Мааўскай, і супастаўлены з «першым законам», які быў атрыманы Майсеем ад Бога на гары Сінай. Назва кнігі адпавядае зместу, у Другім законе сапраўды паўтораныя значныя паводле аб’ёму фрагменты рэлігійнага заканадаўства кнігі Зыход.
Remove ads
Біблія Францыска Скарыны
Выданы Ф. Скарынам Другі закон захаваўся ў 14 асобніках. Як і папярэдняя кніга Пяцікніжжа, яна не вылучаецца багаццем мастацкага аздаблення. Тут змешчаны толькі дзве гравюры, адна з іх — на тытульным аркушы з надпісам: «Моисей навчает людей ізраилевых втораго закону» ды паўтораная перад тэкстам кнігі застаўка, перанесеная з кнігі Ісуса Навіна.[2]
Пераклады
- Другі закон (Скарына)
- Пятая кніга Масеява — Другапраўе ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Другі закон у перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга Паўторанага Закону ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага
- Паўтор Закону ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Другазаконьне ў перакладзе Антонія Бокуна
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads