Кніга Ісуса Навіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кніга Ісу́са Наві́на (іўр.: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן Сеф́ер Егош́уа; лац.: Liber Iosue; стар.-грэч.: Ἰησοῦς του Ναυή) — шостая кніга ў Танаху (Старым Запавеце). Першая кніга Прарокаў. Па яўрэйскай традыцыі аўтарам кнігі з'яўляецца сам Ісус Навін (за выключэннем апошніх радкоў, якія апавядаюць пра яго смерць і пахаванне. Гэтыя радкі, паводле традыцыі, былі дапісаны прарокам Самуілам). Змяшчаецца пасля Пяцікніжжа Майсея, знаходзіцца ў найцеснай сувязі з ім і складае як бы ягоны працяг, так што некаторыя навуковыя крытыкі (Дыльман і інш.) прама адносяць яго да гэтай групы біблейскіх кніг, якую яны з прычыны гэтага завуць «Шасцікніжжам».
Кніга апісвае гісторыю яўрэйскага народа ад смерці Майсея да смерці Ісуса Навіна (1272 г. да н.э. — 1244 г. да н.э.) і складае як бы зборнік рэляцый з поля бітвы, мае шмат апавяданняў, якія яскрава характарызуюць яўрэйскае ваеннае права ў старажытнасці. Крытыка імкнецца паказаць некаторыя анахранізмы ў кнізе, але ўвогуле яна носіць на сабе адбітак сучаснасці і гістарычнай праўды.
Remove ads
Утрыманне
- Пераход яўрэяў праз Іардан (гл.3-4)
- Узяцце Іерыхона (гл.5-6)
- Вайна з Гаем (гл.7-8)
- Вайна супраць амарэйскай кааліцыі Аданіседэка (гл.9-10): узяцце Хеўрона (Нав. 10:36-37)
- Апалчэнне Ісуса Навіна даходзіць да горада Сідон (Нав. 11:7) і руйнуе горад Асор (Нав. 11:10-11)
- Размеркаванне заваяванай зямлі паміж ізраільскімі плямёнамі (гл. 13-19)
Пераклады
- Кніга Ісуса Навіна (Скарына)
- Кніга Ісуса сына Нава ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга Егошуі ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Кніга Ешуа ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Егошуа ў перакладзе Антонія Бокуна
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга Ісуса Навіна
- Иехошуа бин Нун // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads