Дрыжнік вялікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дры́жнік вялікі[1] (Briza maxima) — від кветкавых раслін роду Дрыжнік (Briza) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—60 см з валасістым каранямі і галінастымі ад асновы сцёбламі. Лісце простае, лінейна-ланцэтнай формы, з гладкім краем, шурпатае зверху, сядзячае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Каласкі яйцападобнай формы, складзеныя з 5—20 кветак, пукатыя, з залаціста-ружовым потым бураватым адценнем, сабраныя у мяцёлку. Плод — зярняўка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор’е. Як заносная, сустракаецца ў іншых рэгіёнах. На тэрыторыі Беларусі інтрадуктавана ў 1940-я гады ў Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук БССР[1]. Цвіце ў ліпені. Зімаўстойлівы від. Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads