Дрыжнік

род кветкавых раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Дрыжнік
Remove ads

Дры́жнік[1][2] (Briza) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з кароткімі падземнымі паўзучымі парасткамі або без іх. Сцёблы прамастойныя, простыя або галінастыя ад асновы. Лісце чаргаванае, сядзячае, лінейнае, шырынёй 2—8 см, з гладкім краем. Кветкі ў каласках, утвараючых мяцёльчатае суквецце. Плод — сухая зярняўка.

Распаўсюджанне

Расліны роду пашыраны ў Еўропе, Пярэдняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, асабліва ў Міжземнамор’і[1].

Віды

Род налічвае каля 10 (22[3]) відаў. Сярод іх:

Гаспадарчае значэнне

Кармавыя, дэкаратыўныя расліны. У медыцынскіх мэтах — мачагонныя, сардэчныя, супрацьзапаленчыя сродкі[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 25. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Briza (англ.) // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads