Дуброўка прамастойная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Дуброўка прамастойная
Remove ads

Дубро́ўка прамастойная, калган, вузік[1] (Potentilla erecta) — кветкавая расліна, від роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назвы

Дуброўка прамастойная, калган, вузік, дзеравянка, перавяжыха, сурмаліна[1].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Thumb
Паштовая марка Беларусі, 1996

Шматгадовая травяністая апушаная карэнішчавая расліна вышынёй да 50[1] см. Карэнішча моцнае, клубнепадобнае, цёмна-карычневага колеру. Сцябло тонкае, прамастойнае або крыху распасцёртае, галінастае. Сцябловае лісце чаргаванае, трайчастае, сядзячае, з вялікім прылісткам, зубчастае па краі. Прыкаранёвае — на доўгіх чаранках і адмірае да часу цвіцення. Кветкі адзіночныя, 10—12[1] мм у дыяметры, з чатырма пялёсткамі, жоўтыя. Плод — сухі шматарэшак.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі і на Азорскіх астравах[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі[2].

Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт, алігатроф, мезатроф[3]. Расце у светлых лясах, на ўзлесках і палянах, на сухадольных лугах і балотах, пашах і пустках, па берагах вадаёмаў і ў іншых месцах.

Ахоўваецца на тэрыторыі Арменіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[3].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая, дубільная (у карэнішчы маецца да 35 % танідаў[1]) і фарбавальная расліна.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Taxon: Potentilla erecta (L.) Raeusch. // [[Germplasm Resources Information Network] (GRIN-Taxonomy)]] (англ.)
  3. Лапчатка прямостоячая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads