Дурнап’ян звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дурнап’ян звычайны[1][2], дурнап’ян смярдзючы[2] (Datúra stramónium) — распаўсюджаны ў Еўропе від травяністых раслін роду Дурнап’ян сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).
Remove ads
Назва
Дурнап’ян звычайны, дурнап’ян смярдзючы, дурац, дурмап’ян, шалей, шалянец[3], бялун, чортаў агурэчнік[4], дурап’ян[1], дурман[5], растроп[6][7], дурнап’ян[8].
Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна 0,5—1 м вышынёй.
Сцябло голае, прамастойнае, траіставілагалінастае. Лісце чаргаванае, яйкападобна-завостранае, даўжынёй да 15 см, шырынёй да 10 см, голае, зверху цёмна-зялёнага колеру, знізу крыху святлейшае. Галоўная жылка і бакавыя жылкі першага парадку бялёсыя, моцна выступаюць знізу.
Кветкі адзіночныя, буйныя. Вянцы белыя, варонкападобныя. Кубачак даўгатрубчаты, пяцігранны, пяцізубчасты.
Remove ads
Значэнне
Расліна з’яўляецца атрутнай (алкалоіды гісцыямін і скапаламін[2][9][10]). Лекавая расліна (антыспазматычны і заспакаяльны сродак)[2]. З насення атрымліваюць атрапін[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929
- Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com
- Сергей Бесараб Токсины растений. User Stories // Хабр — habr.com, 22 ліпеня 2021, 01:21
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads