Дурнічнік звычайны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дурні́чнік звычайны, дурнічнік лекавы[1], дурнічнік валлякападобны[1] (Xanthium strumarium) — від кветкавых раслін роду Дурнічнік (Xanthium) сямейства Астравыя (Asteraceae)
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая, шаравата-зялёная расліна вышынёй 30—120[1] см. Сцябло прамастойнае, бураватае, шурпата-валасістае. Лісце чаргаванае, простае, 3—5-лопасцевае, з няроўнымі зубцамі, на чаранках. Кветкі зеленаватыя, у амаль шарападобных кошыках, сабраных у коласападобныя суквецці ў пазухах лісця. Плод — сямянка (па дзве ў суплоддзі з шыпамі).
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцях Азіі, у Індыі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Венесуэле. Натуралізавалася ў шэрагу іншых рэгіёнаў. Цяплолюбівая, засухаўстойлівая расліна. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготнай пясчанай глебе, каля жылля і дарог, на засмечаных месцах, як пустазелле на пасевах бавоўніку і іншых культур.
Цвіце ў чэрвені—верасні. Размнажаецца насеннем. Плады распаўсюджваюцца, замацаваўшыся шыпамі на поўсці жывёл.
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Лекавая расліна. Мае антысептычныя, фунгіцыдныя, процізапаленчыя, абязбольваючыя, патагонныя, жарапаніжаючыя ўласцівасці[1]. У лісці вялікая колькасць ёду. У насенні да 40 % тлустага алею[1].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads