Дыпілідыёз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дыпілідыёз
Remove ads

Дыпілідыёз (лац.: Dipylidiosis) — гельмінтоз з групы цэстадозаў, які характарызуецца парушэннямі функцый стрававання і алергіяй.

Хуткія факты Дыпілідыёз, МКХ-11 ...

Этыялогія

Узбуджальнік — стужачны чарвяк сабачы цэпень (Dipylidium caninum). Даўжыня стробіла гэтага гельмінта дасягае 500 мм пры максімальнай шырыні 2,5-3 мм. Сколекс забяспечаны чатырма прысоскамі і хабатком з чатырма радамі шыпападобных кручкоў. Спелыя членікі падобныя на агурочнае насенне.

Дыпілідыёзам хварэюць сабакі, каты, лісы, пясцы, ваўкі, шакалы і іншыя мясаедныя, а таксама чалавек.

Развіццё ўзбуджальніка патрабуе ўдзелу прамежкавых гаспадароў, якімі з’яўляюцца Ctenocephalides canis, Ctenocephalides felis, Pulex irritans і Trichodectes canis[1].

Чалавек заражаецца пры выпадковым пападанні ўнутр інфікаваных валасаедаў (Trichodectidae) або блох (Siphonaptera), што магчыма пры цесных зносінах з сабакамі і катамі.

Remove ads

Патагенез

Сабачы цэпень (Dipylidium caninum) паразітуе ў сярэдняй і ніжняй частках тонкай кішкі канчатковага гаспадара і дасягае палаваспеласці праз 15-20 дзён з моманту заражэння. Яйцы выдзяляюцца са спаражненнямі і заглынаюцца валасаедамі, лічынкамі блох, а таксама з інфіцыкаванымі прадуктамі харчавання (мясам, гароднінай, раслінамі), з поўсцю, якая слізваецца, і ў працэсе «абнюхвання» або ўзаемнага мыцця, пасля яны трапляюць у стрававод, дзе з іх выходзяць анкасферы, якія ператвараюцца ў цыстыцэркоідаў. Развіццё апошніх завяршаецца ў целе дарослых блох.

У жывёл, якія захварэлі, назіраюцца слінацёк, млоснасць, болі ў жываце, перыанальны сверб, неспакойны сон, прыкметы гіпахромнай анеміі.

Remove ads

Лячэнне

Дыягназ ставяць пры выяўленні ў кале спелых членікаў гельмінта, запоўненых коканамі з яйцамі гельмінтаў. Як і пры дыфілабатрыёзе, лячэнне праводзяць празіквантэлам.

Прафілактыка

Дэгельмінтызацыя хатніх жывёл і знішчэнне блох.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads