Цэстадозы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэстадозы[1] (cestodoses) — гельмінтозы, хваробы чалавека і жывёл, выкліканыя стужачнымі чарвямі (цэстодамі).
Апісанне
Гельмінты паразітуюць як у кішэчніку (напрыклад, дарослыя цэпені, Diphyllobothrium latum), так і ў розных органах і тканках чалавека і жывёл, напрыклад, лічынкавыя стадыі эхінакока, альвеакока, цэпеняў (цыстыцэркі), лакалізуюцца ў печані, галаўным мозгу, вачах і г.д.
У жывёл цэстоды выклікаюць авітэлінозы і іншыя захворванні.
Этыялогія
Заражэнне чалавека цэстодамі адбываецца пры трапленні ў страўнікава-кішачны тракт яец гельмінтаў (напрыклад, карлікавага цэпеня (Hymenolepis nana), эхінакокаў (Echinococcus)) і іх лічынак (напрыклад, свінога (Taenia solium) і бычынага (Taeniarhynchus saginatus) цэпеняў).
Сімптомы
Цэстадозы характарызуюцца страўнікава-кішачнымі разладамі, малакроўем, пашкоджаннем печані, нервовай сістэмы, вачэй і іншых органаў і сістэм.
Прагноз
Прагноз пры некаторых цэстадозах сур’ёзны — пры інвазіі цыстыцэркамі або эхінакокам галаўнога мозгу можа наступіць смерць.
Найбольш распаўсюджаныя цэстадозы чалавека
- альвеакакоз
- анаплацэфалідозы
- гіменалепідоз
- дыпілідыёз
- дыфілабатрыёз
- мезацэстаідоз
- моніязіёз
- спарганоз
- тэніярынхоз
- тэніідозы
- цэнуроз
- цыстыцэркоз
- эхінакакозы
- эхінакакоз полікістозны
Цэстадозы, якімі чалавек не хварэе
Гл. таксама
- Цэстадалогія
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads