Дыскатэка Аварыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дыскатэка Аварыя
Remove ads

«Дыскатэка Аварыя» (руск.: Дискотека Авария) — савецкая і расійская музычная група, заснаваная летам 1990 года. Першапачаткова калектыў спецыялізаваўся на танцавальнай музыцы з гумарыстычнымі тэкстамі, а з сярэдзіны 2000-х гадоў у рэпертуары гурта пераважае жанр поп-музыкі.

Хуткія факты Дыскатэка Аварыя, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя групы

Першыя крокі

Афіцыйнай датай заснавання групы лічыцца 5 чэрвеня 1990 года, але фактычна група пачала сваю творчую дзейнасць у 1985 годзе. Заснавальнікамі групы сталі члены гарадскога камсамольскага штаба горада Іванава Аляксей Рыжоў і Мікалай Цімафееў, разам якія гулялі ў КВЗ і навучаліся ў Іванаўскім дзяржаўным энергетычным універсітэце. У якасці дыск-жакеяў яны арганізоўвалі дыскатэкі ў клубах. Першым дырэктарам групы стаў Андрэй Ваганаў. Першыя назвы калектыву — «Інтэрв’ю», «Вогнетушыльнік». Асноўным месцам іх працы быў клуб «Аварыя», размешчаны ў Іванава на праспекце Леніна, 21 (пазней адрас быў апеты ў песні 1996 года).

Першапачаткова гурт рухаўся ў рок-кірунку, але музыкам не хапала грошай на абсталяванне і яны пачалі праводзіць дыскатэкі. Падчас адной з дыскатэк у зале згасла святло і пачалася паніка. Мікалай сказаў публіцы: "спакойна, усё нармальна! Бо мы — «Дыскатэка „ Аварыя“»!".

З 1990 па 1995 гады дуэт вёў перадачу пад назвай «Дыскатэка Аварыя» на абласным радыё Іванава, а таксама на радыёстанцыі «Еўропа плюс Іванава» і на мясцовым радыёканале «Рэха», які трансляваўся на частотах Радыё «Маяк» у Іванаве, перадача была прысвечана агляду музычных навінак. У рамках перадачы Рыжоў і Цімафееў рабілі рэміксы на вядомыя песні, выконвалі парадыйныя песні. Амаль кожны месяц з лютага 1995 года да восені 1998 года выходзілі іх зборнікі пад назвай «Дыскатэка Аварыя» з апошнімі навінкамі замежнай танцавальнай музыкі.

У 1991 годзе да Рыжова і Цімафеева далучыўся акцёр Алег Жукаў. «Аварыйцы» часта выступалі на масавых мерапрыемствах у Іванаве, дыскатэках і святах.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads