Дыяна (прынцэса Уэльская)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дыяна (прынцэса Уэльская)
Remove ads

Дыяна, прынцэса Уэльская (англ.: Diana, Princess of Wales), народжаная лэдзі Дыяна Спенсер[7] (англ.: Lady Diana Spencer; 1 ліпеня 1961, Сандрынгем, Норфалк — 31 жніўня 1997, Парыж) — з 1981 па 1996 першая жонка прынца Уэльскага Чарлза, спадчынніка брытанскага прастола. Шырока вядомая як прынцэса Дыяна, лэдзі Дыяна або лэдзі Дзі. Паводле апытання, праведзенага ў 2002 годзе вяшчальнай кампаніяй «BBC», Дыяна заняла трэцяе месца ў спісе ста найвялікшых брытанцаў у гісторыі.

Хуткія факты Дыяна, прынцэса Уэльская, Яе Высокасць прынцэса Уэльская ...
Remove ads

Біяграфія

Дзяцінства Дыяна правяла ў Сандрынгеме, тамсама атрымала пачатковую хатнюю адукацыю. Яе настаўніцай стала гувернантка Гертруда Ален, якая вучыла яшчэ Дыяніну маці.

Сваю адукацыю Дыяна працягнула ў Сілфілдзе, у прыватнай школе каля Кінгс-ліны, потым у падрыхтоўчай школе Рыдлсуорт-Хол.

У дванаццаць гадоў яе прынялі ў прывілеяваную школу для дзяўчат ва Уэст-Хіл, у Севеноукс, графства Кент.

«Лэдзі Дыянай» яна стала ў 1975 годзе, калі яе бацька прыняў спадчынны тытул графа. У гэты перыяд сям’я пераязджае ў старажытны радавы замак Олтарп-Хаўс у Нартгемптаншыры.

Узімку 1977 гады, перад тым як паехаць вучыцца ў Швейцарыю, шаснаццацігадовая лэдзі Дыяна ўпершыню сустракае прынца Чарлза, калі той прыязджае ў Олтарп на паляванне.

Апынуўшыся ў Швейцарыі, Дзіяна хутка засумавала па доме, таму вярнулася ў Англію раней часу. Разам з трыма сяброўкамі яна наняла кватэру ў цэнтры Лондана і пачала працаваць памочніцай выхавальніка ў дзіцячым садку «Маладая Англія» у Піміліка.

Сямейнае жыццё

Дачка графа Спенсера, прадстаўніка галіны таго ж сямейства Спенсер-Чэрчыляў, што і Джон Чэрчыль, герцаг Мальбара, і Уінстан Чэрчыль. Нягледзячы на фармальна «некаралеўскае» паходжанне, у Дыяне цякла каралеўская кроў. Яе продкі па бацьку былі носьбітамі каралеўскай крыві праз незаконнароджаных сыноў караля Карла II Англійскага і незаконнароджанай дачкі караля Якава IІ. Графы Спенсер здаўна пражывалі ў самым цэнтры Лондана, у Спенсер-хаузе.

Дыяна пазнаёмілася з прынцам у час дабрачыннага мерапрыемства, выйшла замуж за яго 29 ліпеня 1981 года; да вяселля была прыкавана вялікая ўвага публікі і СМІ. У 1982 і 1984 нарадзіліся сыны Дыяны і Чарлза, прынцы Уільям і Гары (Генры) Уэльскі, якія з’яўляюцца наступнымі ў чарзе на спадчыну брытанскай кароны пасля свайго бацькі. К сярэдзіне 1990-х гадоў адносіны паміж мужам і жонкай сапсаваліся, у прыватнасці, праз працяглыя адносіны Чарлза з Камілай Паркер Боўлз (якая, пасля гібелі Дыяны, стала яму за жонку). Сама Дыяна колькі часу была ў блізкіх адносінах з сваім інструктарам па верхавой яздзе Джэймсам Х’юітам, у чым прызналася ў 1995 годзе ў тэлеінтэрв’ю (годам раней Чарлз зрабіў аналагічнае прызнанне аб сувязі з Камілай). Шлюб распаўся ў 1992 годзе, пасля чаго муж і жонка жылі па сабе, і завяршыўся разводам ў 1996 годзе з ініцыятывы каралевы Елізаветы II.

Незадоўга да гібелі, у чэрвені 1997 года, Дыяна пачала хадзіць з кінапрадзюсерам Додзі аль-Фаедам, сынам егіпецкага мільярдэра Махамеда аль-Фаеда, аднак апрача прэсы гэты факт не пацвердзіў ні адзін з яе сяброў, таксама гэта абвяргаецца ў кнізе дварэцкага Лэдзі Дыяны — Пола Барэла, які быў блізкім сябрам прынцэсы.

Remove ads

Зноскі

  1. Lundy D. R. Lady Diana Frances Spencer // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. Diana Frances Spencer (Prinzessin Diana, Princess Diana, Diana Princess of Wales, Lady Di) // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q61356138'></a>
  3. https://www.royal.uk/diana-princess-wales Праверана 31 студзеня 2017.
  4. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  5. Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads