Кэтрын (прынцэса Уэльская)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кэтрын (прынцэса Уэльская)
Remove ads

Кэтрын, прынцэса Уэльская (англ.: Catherine, Princess of Wales, народжаная Кэтрын (Кацярына) Элізабет (Лізавета) Мідлтан, англ.: Kate Middleton; 9 студзеня 1982, Рэдынг, Вялікабрытанія) — член брытанскай каралеўскай сям'і з тытулам прынцэсы Уэльскай, жонка Уільяма, прынца Уэльскага, спадчынніка брытанскага прастола, што робіць яе патэнцыяльнай будучай каралевай-кансортам Вялікабрытаніі.

Хуткія факты Кэтрын Элізабет, прынцэса Уэльская, Прынцэса Уэльская ...

Нарадзілася ў Рэдынгу, графства Беркшыр. Яна атрымала адукацыю ў школе Святога Андрэя і каледжы Мальбара, перш чым вывучаць гісторыю мастацтва ва Універсітэце Сент-Эндрус у Шатландыі, дзе яна пазнаёмілася з прынцам Уільямам у 2001 годзе. Яна працавала ў сферы рознічнага гандлю і маркетынгу і займалася дабрачыннасцю, перш чым у лістападзе 2010 года было абвешчана аб іх заручынах. Яны пажаніліся 29 красавіка 2011 года ў Вэстмінстэрскім абацтве, маюць трох дзяцей: прынц Джордж, прынцэса Шарлота і прынц Луі — другі, трэцяя і чацвёрты ў чарзе спадчаннікаў брытанскага прастола адпаведна.

Пасля шлюбу выконвала каралеўскія абавязкі і ўдзельнічала ў падтрымцы каралевы Лізаветы II. Яна падтрымлівае больш чым 20 дабрачынных і ваенных арганізацый, у тым ліку Action for Children, SportsAid і Нацыянальную партрэтную галерэю. Яна займаецца праектамі праз Каралеўскі фонд, а яе дабрачынная дзейнасць засяроджваецца на праблемах, звязаных з маленькімі дзецьмі, наркаманіяй і мастацтвам. Каб заахвоціць людзей раскрыць свае праблемы з псіхічным здароўем, прынцэса задумала кампанію па павышэнні дасведчанасці аб псіхічным здароўі «Heads Together», запушчаную разам з братам мужа ў красавіку 2016 года. СМІ адзначаюць уплыў Кэтрын на брытанскую і амерыканскую моду. У 2011, 2012 і 2013 гадах часопіс Time вылучаў яе ў лік 100 самых уплывовых людзей свету.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  2. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads