Дэвід Джонатан Грос
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэвід Джонатан Грос (англ.: David Jonathan Gross; нар. 19 лютага 1941, горад Вашынгтон) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2004) «за адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў» (сумесна з Ф. Вільчэкам і Д. Політцэрам).
Remove ads
Біяграфія
Грос вучыўся ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме (Ізраіль), дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра. У 1966 г. абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі па спецыяльнасці фізіка (кандыдата навук) у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Да 1997 г. быў малодшым навуковым супрацоўнікам у Гарвардскім універсітэце і прафесарам у Прынстанскім універсітэце. У 1987 г. атрымаў грант фонду Мак-Артура і ў 1988 г. медаль імя Дзірака. У цяперашні час займае прафесуру імя Фрэдэрыка Глюка па тэарэтычнай фізіцы ў Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Каўлі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары.
У 1973 г. сумесна са сваім першым аспірантам — Фрэнкам Вільчэкам — выявіў асімптатычную свабоду, згодна з якой моцнае ўзаемадзеянне паміж кваркамі слабее з памяншэннем адлегласці паміж імі. У выпадку вельмі блізкага размяшчэння кваркаў яны паводзяць сябе як свабодныя часціцы. Гэтая тэорыя (таксама незалежна адкрытая Дэвідам Політцэрам) з’явілася важным крокам на шляху развіцця квантавай хромадынамікі. Акрамя таго, Грос сумесна з Джэфры Харві, Эмілем Мартынекам і Раянам Ромам развіў гетэратычную тэорыю струн.
У 2000 годзе Грос атрымаў прэмію Харві (Хайфа) па фізіцы, а ў 2004 годзе — Нобелеўскую прэмію.
Remove ads
Зноскі
- David Gross // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1052439292 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- NNDB — 2002.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads