Дэмбраўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэ́мбраўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Дэмбрава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Востраўскага сельсавета[1]. З 23 мая па 25 снежня 1962 года ў складзе Скідзельскага раёна[2]. 26 кастрычніка 1965 года ў склад Каменскага сельсавета перададзена вёска Пратасаўшчына[3]. 12 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Лядскага сельсавета перададзены вёскі Багушы, Навасёлкі, Пісклюкі, Рыча, Рыча Дзяржаўная, Шарупы і Шынкаўцы[4]. У 1976 годзе з Лядскага сельсавета перададзены вёскі Агульс, Балі, Барысаўка, Вайкалы, Вароны, Доўгая, Еўлашы, Кузьмы, Кухары, Слонна, Чапаеўка, хутары Пятрэлеўшчына і Лядск Высокі[5]. 22 лістапада 2021 года скасавана вёска Бэрнікі[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (39 населеных пунктаў) — 1913 чалавек[7], з іх 68,7 % — беларусы, 25,0 % — палякі, 4,9 % — рускія, 0,8 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (39 населеных пунктаў) — 1035 чалавек[9].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads