Каменскі сельсавет (Шчучынскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Каменка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Залесненскага сельсавета[1]. З 23 мая па 25 снежня 1962 года ў складзе Скідзельскага раёна[2]. 26 кастрычніка 1965 года ў склад сельсавета з Дэмбраўскага сельсавета перададзена вёска Пратасаўшчына[3]. 11 ліпеня 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Скоржыцкага сельсавета[4]. У 1976 годзе ў склад Шчучынскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў: Агароднікі, Барташы, Будраўцы, Дубраўляны, Ельня, Жадзейкі, Жылічы, Зарэчча, Мілеўцы, Поплава, Скоржыкі, Шніпкі, Юшкі[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1006 чалавек[6], з іх 53,6 % — палякі, 39,6 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 714 чалавек[8].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads