Егіпталогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Егіпталогія — навуковая дысцыпліна, якая вывучае мову, культуру і гісторыю Старажытнага Егіпта.
| Комплексная навука • Усходазнаўства | |
| Егіпталогія ‘Улю́м аль-масрыя́т | |
| Прадмет вывучэння | усе аспекты цывілізацыі Старажытнага Егіпта | 
| Перыяд зараджэння | пач. XIX стагоддзя (традыцыйная дата — 22 верасня 1822 г.) | 
| Асноўныя кірункі | гісторыя, лінгвістыка, археалогія | 
| Дапаможныя дысцыпліны | эпіграфіка, палеаграфія, папіралогія, дэматалогія, капталогія | 
| Цэнтры даследаванняў | У Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі, Нідэрландах, Аўстрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Польшчы і АРЫ | 
|  Егіпталогія на Вікісховішчы | |
Remove ads
Гістарычны нарыс
Да канца XVIII стагоддзя веды аб Старажытным Егіпце былі бессістэмнымі і засноўваліся на некрытычным прыняцці звестак са старажытнагрэчаскіх крыніц (Горапалон, Герадот і інш.). Новая хваля цікавасці да Егіпта і яго культуры ўзнялася ў выніку Егіпецкай экспедыцыі Напалеона, падчас якой яго суправаджалі мастак Віва-Дэнон і калекцыянер Дравеці, якія шмат зрабілі для папулярызацыі Старажытнага Егіпта ў Еўропе. Матывы старажытнаегіпецкага мастацтва сталі атрыбутам стылю ампір, а адною з граней эпохі рамантызму стала мода на ўсё егіпецкае (егіптаманія).
Найбольш значным вынікам Егіпецкай экспедыцыі стала адкрыццё Разецкага каменя — двухмоўнага грэка-егіпецкага надпісу, над дэшыфроўкай якой беспаспяхова працавалі семітолагі Сільвестр дэ Сасі, Томас Юнг, Давід Окерблад і іншыя. Ім удалося зразумець, што частка знакаў егіпецкага пісьма адлюстроўвала не словы, а гукі, аднак яны праігнаравалі кансанантны характар егіпецкага пісьма (што выглядае асабліва дзіўным, улічваючы тое, што ўсе яны былі семітолагамі, добра знаёмымі з кансанантнымі пісьменнасцямі).
Пачаткам навуковай егіпталогіі прынята лічыць публікацыю Ж. Ф. Шампальёна 14 верасня 1822 г. «Пісьма да спадара Дасье», у якім упершыню ў еўрапейскай навуковай традыцыі дакладна апісвалася сістэма старажытнаегіпецкага іерагліфічнага пісьма. З адкрыццём Шампальёна пачаўся бурны рост маладой навукі.
Remove ads
Спасылкі
 На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Егіпталогія На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Егіпталогія
- Digital Egypt for Universities Архівавана 14 красавіка 2009. (англ.)
- Thotweb — егіпецкія тэксты (фр.)
- Міжнародная асацыяцыя егіптолагаў (англ.)
- Егіпецкія старажытнасці ў Брытанскім музеі (англ.)
- narmer.us: храналогія Архівавана 26 чэрвеня 2009. (англ.)
- Тутанхамон Архівавана 21 снежня 2004. (англ.)
- Egyptian Royal Genealogy Архівавана 7 красавіка 2009. (англ.)
- Ancient Egypt.
- Egyptology Resources (En) Архівавана 19 лістапада 2012.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

