Жан-Франсуа Шампальён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жан-Франсуа Шампальён
Remove ads

Жан-Франсуа Шампальён (фр.: Jean-François Champollion; 23 снежня 1790 — 4 сакавіка 1832) — французскі гісторык-арыенталіст і лінгвіст, заснавальнік егіпталогіі.

Хуткія факты Жан-Франсуа Шампальён, Дата нараджэння ...

Дзякуючы праведзенай ім расшыфроўцы тэксту Разецкага каменя 14 верасня 1822 г. зрабілася магчымым чытанне егіпецкіх іерогліфаў і далейшае развіццё егіпталогіі як навукі.

Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Школе ўсходніх моў у Калеж дэ Франс (1807—09). 3 1809 выкладаў ва ўніверсітэце Грэнобля (з 1818 прафесар). Быў членам Французскага Геаграфічнага таварыства.

Пасля шматгадовай працы над дэшыфроўкай егіпецкіх іерогліфаў у 1822 прачытаў надпіс на Разецкім камені; распрацаваў прынцыпы дэшыфроўкі і вызначыў паслядоўнасць развіцця егіпецкага іерагліфічнага пісьма (іерагліфічнае, іератычнае, дэматычнае). У 1824—26 вывучаў егіпецкія помнікі ў музеях Італіі, потым працаваў хавальнікам Егіпецкага музея ў Луўры. У 1828—30 кіраваў экспедыцыяй у Егіпет, сабраў і скапіраваў шмат егіпецкіх тэкстаў, помнікаў і выяў. У 1831 узначаліў першую ў свеце кафедру егіпталогіі ў Калеж дэ Франс. Склаў першыя граматыку і слоўнік старажытнаегіпецкай мовы.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

1. Jean-François Champollion // Encyclopædia Britannica

2. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

3. Find a Grave — 1996.

4. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

5. list of professors at Collège de France

6. www.aibl.fr

7. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads