Ежы Ляскарыс
паэт, публіцыст, крытык (1828—1888) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ежы Ляскарыс (польск.: Jerzy Laskarys; 28[2] ці 29 жніўня[3] 1828, каля Трокаў — 9 (21) чэрвеня[3] 1888, Даўбарова[4], Радашковіцкая воласць, Вілейскі павет) — паэт, публіцыст, мастацкі крытык. Пісаў на польскай мове.
Remove ads
Паходжанне
Род Ляскарысаў выводзіць сваё паходжанне ад Феадора I Ласкарыса, імператара Нікеі XIII стагоддзя. Пасля захопу Канстанцінопаля асманамі ў 1453 годзе асобныя прадстаўнікі роду Ласкарысаў пачалі сяліцца ў краінах Заходняй Еўропы[5].
Сучасны род Ляскарысаў асеў у Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі. Тэадор князь Ласкарыс у шлюбе з Гертрудай графіняй Рычы (з Вероны) меў трох сыноў. Найстарэйшы, Ежы Марыя, канонік львоўскі, рэзідэнт у Радзівілаў, рэфарматар Замойскай акадэміі, па вяртанні ў Рым стаў кардыналам, генеральным вікарыем Базілікі Святога Пятра. Пазней ён адправіў у Рэч Паспалітую двух малалетніх братоў, сыноў малодшага брата Альберта. Малодшы пляменнік кардынала, Ежы, пасяліўся ў Вільні і стаў манахам ордэна Базыльян, узяўшы манаскае імя Юзаф[5]. Старэйшы, Тэадор, стаў падпалкоўнікам войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1766 годзе ён атрымаў дыплом аб натуралізацыі, давёўшы свайго паходжанне ад грэчаскіх Ласкарысаў[3] і выканаўшы прысягу на вернасць Станіславу Аўгусту Панятоўскаму[5][3]. У 1781 годзе стаў генерал-маёрам войск літоўскіх, валодаў маёнткам Жодзішкі[6].
У шлюбе з Аннай з Забелаў, дачкой Антонія, Тэадор[7] меў чатырох дзяцей. Яго сын Тэадор (1776—1832), афіцэр напалеонаўскай арміі (пасля 1812 года на службе ў расійскай арміі) у шлюбе з Вікторыяй з Сакольнікаў[2] меў аднаго сына — Ежы[8].
Remove ads
Біяграфія


Нарадзіўся, верагодна, у ваколіцах Трокаў або ў Вільні[3]. Ахрышчаны ў віленскім касцёле з імем Георгій-Альберт-Павел (лац.: Georgium, Albertum Paulum)[9].
Вырас у доме Марціна Залескага разам з яго сынамі: Ігнацыем (пазней кампазітарам) і Антоніем (пазней мастаком). Скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, сябраваў з Зыгмунтам Чаховічам[9]. Пазней вучыўся на літаратурным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1850 годзе дэбютаваў як паэт прамовай верша «Do» ў бібліятэцы Варшавы[2]. З 1853 года жыў у Вільні, дзе займаўся літаратурнай і публіцыстычнай творчасцю. Супрацоўнічаў з выданнямі: «Kronika Wiadomości Krajowych i Zagranicznych» (1856—1858), «Teka Wileńska» (1858), «Szpargały Wiosenne» (1859) і «Tygodnik Ilustrowany» (1860). Для «Biblioteka podróży i malowniczo-historycznych opisów różnych krajów» пераклаў некалькі прац з французскай мовы[2]. Кантактаваў з Уладзіславам Сыракомлем, Міхалам Андрыёлі, Станіславам Манюшкам[2].
Удзельнік паўстання 1863 года, быў ад’ютантам Клета Карэвы (1837–1863), браў удзел у паходзе Зыгмунта Серакоўскага ў Курляндыю. Пасля паўстання эміграваў у Францыю, жыў у Парыжы, дзе працягваў выдаваць вершы і іншыя літаратурныя працы. Аўтар успамінаў пра паўстанне. У 1867 годзе ажаніўся з Антанінай з Забелаў. Некаторы час працаваў касірам у Шамоне, пазней жыў у Бавэ. У 1870 годзе вярнуўся ў Парыж[2].
У 1870 годзе жонка Ежы, Антаніна, звярнулася да расійскага імператара з просьбай аб памілаванні мужа[10]. Відаць, просьба была задаволеная. У 1872 годзе пераехаў у Варшаву, спачатку жыў у доме ў Новай Празе[3], пасля арандаваў невялікі маёнтак пад Ваверам. Пачаў шматгадовае супрацоўніцтва з выданнем «Tygodnik Mód i Powieści». Пазней пераехаў у Бабруйск, настаўнічаў. У канцы жыў у Даўбарове пад Радашковічамі[11][12], куды, верагодна перабраўся па запрашэнні Зыгмунта Чаховіча[13]. Працягваў супрацоўнічаць з варшаўскай прэсай, дасылаў творы ў «Przyjaciel Dzieci» (1872—1880), «Biesiada Literacka» (1882—1883), «Tygodnik Ilustrowany» (1882—1883). Карыстаўся псеўданімамі: Бацян Віленскі (польск.: Bocian Wileński), Амега (польск.: Omega), Амікрон (польск.: Omikron).
Памёр у Даўбарове, пахаваны на Радашковіцкіх могілках[4] разам з жонкай, на магіле два надмагільныя камяні розных гадоў. Па смерці рукапісны архіў захоўваўся ў Бясядах Зыгмунта Чаховіча[3].
- Надмагіллі Ежы Ляскарыса і Антаніны з Забелаў
- Старое і новае надмагіллі разам
- Новае надмагілле
- Подпіс мінскага вырабніка Грундона на новым надмагіллі
- Старое надмагілле
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Антанінай з Забелаў меў двух сыноў — Антонія Тэадора Марка і Юрыя Альберта Генрыка, а таксама дзвюх дочак — Казіміру і Зоф’ю[4].
Выбраная бібліяграфія
- 1856 – Kartki z życia
- 1858 – Pięć hymnów
- 1858 – Ludzie prości
- 1860 – Rarogi salonowe
- 1861 – Rarogi obywatelskie
- 1882 – Przygody Jana Chryzostoma Paska według jego Pamiętników
- 1883 – Pamiątki starego szlachcica
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads