Юрый Сцыпіён
(пам. 1623) падкаморы гарадзенскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Сцыпіён дэль Кампа — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падкаморы гарадзенскі.
Біяграфія
З роду Сцыпіёнаў, сын Францішка, «дзедзіч на Рэплі» (Ваўкавыскі павет).
Падкаморы гарадзенскі з 1591 года. У 1623 годзе быў абраны паслом на Сойм і быў камісарам для вызначэння межаў паміж Берасцейскім ваяводствам ВКЛ і Падляшскім ваяводствам Польшчы. Вядомы як фундатар касцёла ў Рэплі (1632).
Быў жанаты на Зоф’і з Лявічына Лявіцкай, «харужанцы падляшскай» пакінуў шматлікіх нашчадкаў. Сярод нашчадкаў Юрыя Сцыпіёна вядомы Мацей, «дзедзіч на Рэплі і Алекшыцах» у Ваўкавыскім павеце і Мікалай, «дзедзіч на Пушкароўшчыне». Але гэтая галіна роду Сцыпіёнаў хутка раздрабілася і страціла значэнне.
Remove ads
Літаратура
- Данскіх С. Шляхта італьянскага паходжання ў Лідскім павеце ВКЛ: пытанні рэцэпцыі і асіміляцыі // Герольд Litherland № 17. 2006. — С. 57-68.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads