Емяльян Рыгоравіч Саўчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Емяльян Рыгоравіч Са́ўчанка (18 жніўня 1899 — 1 мая 1966) — генерал-маёр (28.4.1943[1]).
Е. Р. Саўчанка нарадзіўся ў горадзе Дрыса[2] (па іншых звестках у вёсцы Чарняўшчына[3]).
У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1933 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1941 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на Ленінградскім фронце — начальнік штаба, намеснік камандзіра стралковага корпуса, арміі, намеснік начальніка тылу Войска Польскага. Удзельнік абароны Ленінграда, Вісла-Одэрскай аперацыі і інш.[3]
З 1947 года начальнік кафедры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе[3]. З 1953 года генерал-маёр Е. Р. Саўчанка ў запасе. Працаваў выкладчыкам у Ваеннай акадэміі.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны сям’ю ордэнамі і медалямі. Сярод узнагарод — ордэн Леніна і ордэн Кутузава II ступені[4].
Зноскі
- Сайт БДПУ імя Максіма Танка(недаступная спасылка)
- зараз горад Верхнядзвінск, Віцебская вобласць
- Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць(недаступная спасылка)
- Наши земляки на службе в Войске Польском Архівавана 10 мая 2013. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads