Ерусалімскія алеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ерусалімскія алеі (польск.: Aleje Jerozolimskie) — адна з галоўных вуліц Варшавы, якая перасякае горад з усходу (Мост Панятоўскага) на захад (кірунак Прушкава).
Remove ads
Характарыстыка
Вуліца пачынаецца ад маста князя Юзэфа Панятоўскага, перасякае Новы Свят (ронда генерала Шарля дэ Голя), потым Маршалкоўскую (ронда Дмоўскага), праспект Яна Паўла ІІ і вул. Жаляза мінуўшы плошчу Завішы, паварочвае на паўднёвы захад і даходзіць да мяжы з Варшавай. Ад ронды Сібірскіх сасланых да вуліцы Лапушанскай.
Вуліца з’яўляецца часткай Варшаўскай кальцавой дарогі і нацыянальнай дарогі 7 і еўрапейскай трасы E77.
Па Еразалімскіх алеях пралягаюць дарогі:
Вуліца цягнецца да Прушкава, дзе на скрыжаванні з вуліцамі Баляслава Пруса і Багатэраў Варшавы (ваяводская дарога 718) пераходзіць у праспект Войска Польскага.
Remove ads
Гісторыя
Назва вуліцы паходзіць ад існавалага ў XVIII стагоддзі габрэйскага паселішча Нова Ерусаліму, на захад ад сённяшняй плошча Завішы, заснаванае ў 1774 г. у юрыдыкі Божыдар-Каленчын Аўгустам Сулкоўскім. У той час яна называлася Ерусалімскай дарогай, а затым Еразалімскай вуліцай. Пазней з’явілася назва Ерусалімская алея (у адзіночным ліку), якая пазней была заменена сучаснай назвай у множным ліку — Ерусалімскія алеі.
Канчаткова пракладка вуліцы адбылася ў 1823—1824 гадах. Алеі праразалі увесь горад ад Іерусалімскай брамы да берага Віслы. Артэрыя шырынёй 40 метраў была засаджана чатырма радамі таполяў.
У 1845 годзе на скрыжаванні з вуліцай Маршалкоўскай быў пабудаваны Венскі вакзал па праекце Генрыка Марконі. Уздоўж вуліцы пачалі ўзводзіць камяніцы ў стылі эклектыкі, мадэрну і мадэрнізму. У 1902 г. каля скрыжавання з вул. Жалязна, быў пабудаваны Каліскі вакзал па праекце Юзэфа Гуса.
У 1908 г. па вуліцы ўпершыню ездзілі электрычныя трамваі. У 1904—1913 гадах быў пабудаваны Мікалаеўскі мост (цяпер мост Панятоўскага). У 1921—1932 гадах пад вуліцай пабудаваны міжгарадскі чыгуначны тунэль.
![]() | ![]() | ![]() |
Алеі, выгляд у бок скрыжавання з вул. Маршалкоўскай (1908) | Алеі на скрыжаваньні з Новым Святам (1908) | Ерусалімскія алеі ў 1939 годзе |
Падчас нямецкай акупацыі праспекты атрымалі назву Банхофштрасэ (1941—1943), затым зменены на Райхштрассе (1943 г. — 1945) і Остландштрасэ (1943−1945).
Падчас Варшаўскага паўстання вуліца была месцам жорсткіх баёў. Каля вул. Брацкай была пабудавана барыкада, якая забяспечвала адзіную пешаходную сувязь паміж паўночнай і паўднёвай часткамі горада. Пасля паўстання быў узарваны Галоўны вакзал і спалена большасць камяніц паміж вуліцамі Новы Свят і Маршалкоўскай.
19 студзеня 1945 г. у Ерусалімскіх Алеях адбыўся парад Войска Польскага, які прымалі Баляслаў Берут і Эдвард Асобка-Мараўскі.
З 27 лістапада 1946 г. па 22 чэрвеня 1949 г. участак Ерусалімскіх алей ад вул. Маршалкоўскай да Новага Свята разам з фрагментам, які ахоплівае вуліцу 3 Мая названы у гонар Генерал Уладзіслава Сікорскага. У студзені 1948 г. на скрыжаванні з вул. Новы Свят, усталяваны першы пасляваенны святлафор.
У 1958 годзе была пашырана праезная частка паміж вуліцамі Новы Свят і Маршалкоўска.
У 1955 годзе на поўночным боку вуліцы адкрыты палац культуры і навукі, а праз 20 год цэнтральны чыгуначны вакзал.
З 1990-х гадоў з абодвух бакоў вуліцы выбудоўваюцца хмарачосы.
Remove ads
Забудова
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads