Еўзель Гаўрылавіч Гінцбург

From Wikipedia, the free encyclopedia

Еўзель Гаўрылавіч Гінцбург
Remove ads

Еўзель Гаўрылавіч Гінцбург (Восіп Гаўрылавіч Гінцбург; 1812, Віцебск — 12 студзеня 1878, Парыж) — расійскі філантроп, фінансіст, барон. Заснавальнік баронскага роду Гінцбургаў.

Хуткія факты Еўзель Гаўрыілавіч Гінцбург, Барон, фінансіст ...
Remove ads

Біяграфія

Сын равіна. Атрымаў традыцыйнае яўрэйскае выхаванне. Займаўся віннымі водкупамі ў Бесарабскай, Кіеўскай і Валынскай губернях. Падчас Крымскай вайны трымаў вінны водкуп у абложаным Севастопалі. У 1859 заснаваў у Санкт-Пецярбургу адзін з найбуйнейшых у Расіі банкаў, які зрабіў значны ўнёсак у развіццё крэдытнага фінансавання ў Расіі. Субсідаваў будаўніцтва чыгунак, здабычу золата на Урале, Алтаі і ў Забайкаллі.

На яго ініцыятыву царскі ўрад дазволіў пабудаваць першую сінагогу ў Пецярбургу (Вялікую Харальную Сінагогу), яўрэйскую абшчыну якой ён узначальваў. У 1863 заснаваў Таварыства для распаўсюджвання асветы паміж яўрэямі ў Расіі і амаль цалкам яго субсідаваў.

2 жніўня 1874, услед за сваім сынам Гарацыем, атрымаў ад вялікага герцага Гесэн-Дармштацкага баронскі тытул; 19 красавіка 1875 года Аляксандр II дазволіў карыстанне гэтым тытулам у Расіі.

Remove ads

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads