Каласоўнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каласоўнік, Касцёр[1] (Bromus) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых. Іншая назва — гірса.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю 15—100 см. Сцябло — саломіна. Лісце з замкнёнымі пазухамі. Суквецце — мяцёлка з буйных шматкветкавых (6—20 кветак) каласкоў. Плод — зярняўка.
Арэал
Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў краінах Міжземнамор’я, у нетрапічных паясах Еўразіі і Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 6 дзікарослых відаў: каласоўнік аржаны (Bromus secalinus), каласоўнік мяккі (Bromus mollis), каласоўнік палявы (Bromus arvensis), каласоўнік гронкавісты (Bromus commutatus), каласоўнік растапыраны (Bromus squarrosus), каласоўнік японскі (Bromus japonicus); інтрадукаваны каласоўнік дрыжнікападобны (Bromus briziformis). Растуць на палях, лугах, уздоўж дарог.
Remove ads
Класіфікацыя
Паводле ацэнак ў навуковай літаратуры, колькасць відаў вар’іравалася ад 100 да 400, але ў цяперашні час большасць сістэматыка прызнаюць каля 170[2] відаў, якія ўключаны ў род. Таксанамія роду складаная, паколькі некаторыя віды вельмі нязначна адрозніваюцца адзін ад аднаго. Некаторыя віды:
- Bromus aristatus (K.Koch) Steud.
- Bromus arvensis L. — Каласоўнік палявы, ці Аўсюг, ці Касцюлькі
- Bromus benekenii (Lange) Trimen — Каласоўнік Бенекена
- Bromus biebersteinii Roem. & Schult.
- Bromus briziformis Fisch. & C.A.Mey. — Каласоўнік дрыжнікападобны
- Bromus bromoideus (Lej.) Crép.
- Bromus catharticus Vahl
- Bromus ciliatus L.
- Bromus commutatus Schrad. — Каласоўнік пераменлівы
- Bromus danthoniae Trin.
- Bromus diandrus Roth
- Bromus erectus Huds.
- Bromus gracillimus Bunge
- Bromus grossus Desf. ex DC.
- Bromus haussknechtii Boiss.
- Bromus hordeaceus L. — Каласоўнік мяккі, ці Кацец
- Bromus induratus Hausskn. & Bornm.
- Bromus inermis Leyss. — Каласоўнік безасцюковы
- Bromus interruptus (Hack.) Druce
- Bromus japonicus Thunb. — Каласоўнік японскі
- Bromus kopetdagensis Drobow
- Bromus lanceolatus Roth
- Bromus madritensis L.
- Bromus moeszii Pénzes
- Bromus nepalensis Melderis
- Bromus oxyodon Schrenk
- Bromus paulsenii Hack.
- Bromus polyanthus Scribn. ex Shear
- Bromus pseudodanthoniae Drobow
- Bromus pumilio (Trin.) P.M.Sm.
- Bromus pumpellianus Scribn.
- Bromus racemosus L.
- Bromus ramosus Huds.
- Bromus riparius Rehmann
- Bromus rubens L.
- Bromus sclerophyllus Boiss.
- Bromus scoparius L.
- Bromus secalinus L. typus[3] — Каласоўнік аржаны, ці Гірса, ці Авясец, ці Заячы авёс, ці Аўсец, ці Гірс
- Bromus sewerzowii Regel
- Bromus squarrosus L. — Каласоўнік растапыраны
- Bromus sterilis L. — Каласоўнік бясплодны
- Bromus tectorum L. — Каласоўнік дахавы
- Bromus tomentellus Boiss.
- Bromus tomentosus Trin.
- Bromus turcomanicus H.Scholz
- Bromus tytthanthus Nevski
- Bromus tyttholepis (Nevski) Nevski
- Bromus variegatus M.Bieb.
Значэнне
Кармавыя, дэкаратыўныя расліны. Каласоўнік аржаны (Bromus secalinus) — пустазелле пасеваў азімых культур.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2 350 экз.
- Bromus (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (28 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 17 верасня 2016.
- NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Bromus L. (англ.) (Праверана 21 ліпеня 2010)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads