Жак Вільрэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жак Вільрэ (таксама распаўсюджана імя Жак Віерэ; фр. Jacques Villeret, сапраўднае імя Жакі Буфрура, Jacky (Mohamed) Boufroura; 6 лютага 1951, Лош — 28 студзеня 2005, Эўрэ) — французскі кінаакцёр, комік.
Вядомы дзякуючы фільмам «Суп з капустай», «Вячэра з прыдуркам».
З 1972 года прымаў актыўны ўдзел у тэатральных пастаноўках у Парыжы, Рэймсе, Ліёне. Неўзабаве рэжысёр Іў Буасэ запрасіў яго зняцца ў фільме «Здарэнняў няма / R.A.S.». Затым у 1976 годзе ён зняўся ў фільме Клода Лелуша «Добры і злыя», удзел у якім стаў яго першай вялікай роляй у кіно і пачаткам шматгадовага супрацоўніцтва з рэжысёрам.
Тыпаж Вільрэ — немудрагелісты таўстун, аматар віна — замацаваў за ім вызначанае жанравае амплуа, зрабіў яго акцёрам другога плана.
Ён стаў адным з папулярных французскіх комікаў пасля фільма Клода Зідзі «Дурны, але дысцыплінаваны». У фільме «Суп з капустай» Вільрэ зняўся разам з легендай французскага кіно Луі дэ Фюнесам.
Паралельна ён працягваў іграць у тэатры, дзе мог рэалізаваць сябе, адышоўшы ад вузкага амплуа.
У 1998 годзе фільм з удзелам Вільрэ «Вячэра з прыдуркам» меў вялікі поспех і сабраў у Францыі дзевяць мільёнаў гледачоў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads