Жалезніца горная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жале́зніца горная[1] (Sideritis montana) — від кветкавых раслін з роду Жалезніца (Sideritis) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовая[2] травяністая расліна з прамым або ўзыходзячым каля асновы, мякка апушаным сцяблом вышынёй 10—50[1] см. Лісце супраціўнае, апушанае, простае, лопасцевай або эліптычнай формы, з падоўжнымі жылкамі, пераходзячымі ў зубчыкі з шыпікам. Верхняе лісце амаль сядзячае, астатняе — на кароткіх чаранках. Кветкі двухгубыя, светла-жоўтага колеру з чырванаватым адгінам, у шматлікіх кальчаках (пераважна па 6 кветак), сабраных у доўгія перарывістыя несапраўдныя каласы. Плод — 4 гладкія арэшкі.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс), Еўропе, Сярэдняй Азіі, Пакістане[3]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца як рэдкі заносны заносны від, адзначаны ў Полацку[1].
Святлолюбівая расліна, ксерафіт і мезатроф[2]. Расце ў горных стэпах, сухіх горных лугах, камяністых россыпах, скалах, чыгуначных насыпах, каля дарог, на пашах і пустках. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Remove ads
Падвіды
- Sideritis montana subsp. remota (d'Urv.) P.W.Ball[3]
Гаспадарчае значэнне
Лекавая расліна[2]. Атрутная для коней[1].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Железница горная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads