Жанна Вячаславаўна Раманоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жанна Вячаславаўна Раманоўская (нар. 1969, г. Полацк) — грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі, журналістка.

Хуткія факты Жанна Вячаславаўна Раманоўская, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1969 годзе ў Полацку. Скончыла Ветрынскую сярэднюю школу, Даўгаўпілскі педагагічны ўніверсітэт. Працавала школьнай настаўніцай, цяпер журналістка ў СМІ Даўгаўпілса, рыхтавала матэрыялы для латвійскіх газет і радыё, тэлевізійныя сюжэты для Беларускага тэлебачання, рэдагавала газетную старонку на беларускай мове[1].

3 2009 года выдавец рэгіянальнага партала навін на рускай і латышскай мовах D-fakti.lv, з 2012 года — выдавец адзінага ў Прыбалтыцы дзіцячага часопіса на рускай мове «Приветик!». Акрэдытаваны латвійскі журналіст у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Кіраўніца літаратурных праектаў «Даўгаўпілс: легенды старога горада», «Даўгаўпілсу з любоўю», «Горад, дзе ўсе — свае» і іншых[1].

Сябра Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», член праўлення[1]. З яе ініцыятывы з 2015 года выдаецца газета «Уздым»[2]. Са студзеня 2018 па 2022 год старшыня таварыства[2].

З 2013 года кіраўніца Цэнтра беларускай культуры[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads