Жанна Мікалаеўна Чарняўская
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жанна Мікалаеўна Чарняўская (нар. 18 ліпеня 1971, Барысаўшчына, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларуская работніца мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 [1] і 8 склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 18 ліпеня 1971 года ў в. Барысаўшчына Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці[2].
Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне» са спецыялізацыяй «Аграінжынерыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[2].
Працавала майстрам вытворчага навучання ў дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы г. Хойнікі, спецыялістам, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, намеснікам старшыні Хойніцкага райвыканкама[2].
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[3].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Хойніцкай акругі № 47. Старшыня Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні, член Савета Палаты прадстаўнікоў[2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта[2].
Сям’я
Замужам, мае дачку.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads