Жан Дэлануа

французскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і мантажор From Wikipedia, the free encyclopedia

Жан Дэлануа
Remove ads

Жан Дэлануа (фр.: Jean Delannoy; 12 студзеня 1908(1908-01-12)[1][2][…], Нуазі-ле-Сек[d][3]18 чэрвеня 2008(2008-06-18)[4][1][…], Генвіль[d][3]) — французскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і мантажор.

Хуткія факты Жан Дэлануа, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і гугенотаў-пратэстантаў, выхадцаў з Нармандыі. Студэнтам зняўся ў 1920-х гг у шэрагу фільмаў, пасля стаў рэжысёрам. Атрымаў Гран-пры Канскага кінафестывалю і быў намінаваны на Залатую пальмавую галіну.

Найбольш вядомыя фільмы — «Сабор Парыжскай Маці Божай» (1956), «Прынцэса Клеўская» (1961), «Двухспальны ложак» (1966), «Чалавек дзеяння» (1967).

У фільмах Жана Дэлануа здымаліся Жан-Луі Баро, П'ер Бланшар, Жан Габэн, Мішэль Марган, Жан Марэ, Марына Уладзі, Джына Лалабрыджыда, Энтані Куін, Ален Кюні, Жан-Франсуа Парон і іншыя вядомыя акцёры.

У 1986 годзе за шматгадовы ўклад у французскае мастацтва кіно Жан Дэлануа атрымаў кінапрэмію «Сезар».

Remove ads

Фільмаграфія

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads