Жарскі сельсавет (Вілейскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жа́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Жары.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцешыцкага сельсавета[1].
З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, у складзе сельсавета 22 населеныя пункты, у якіх 3544 жыхары. З 25 снежня 1962 года ў складзе Вілейскага раёна.
4 красавіка 1973 года ў склад Касцяневіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Гедзевічы, Добравічы-I, Добравічы-II, Малышкі, Перакалле і Старынкі)[2]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Даўгінаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост і Стахі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сцешыцы, а сельсавет перайменаваны ў Сцешыцкі[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 690 чалавек[4], з іх 92,6 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,7 % — палякі[5].
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 года — 16
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads