Жаўтазель

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Жаўтазель
Remove ads

Жаўстазель[1][2] (Genísta) — род кветкавых раслін сямейства бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Жаўтазель фарбавальны (Genista tinctoria). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Нізкарослыя, цярністыя або некалючыя хмызнякі, паўхмызнякі і ліяны. Лісце суцэльнае, простае ці трайчастае, з пухам або голае. Кветкі жоўтыя, радзей бялёсыя, сабраныя ў гронкападобныя суквецці.

Распаўсюджанне і экалогія

Прадстаўнікі роду растуць па ўсім Міжземнамор’і, у Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Блізкім Усходзе.

Аддаюць перавагу сухім супясчаным і камяністым вапнавым глебам. Не трываюць пераўвільгатнення і моцных маразоў. Вельмі святлалюбныя і засухаўстойлівыя.

Размнажаюцца насеннем, горш — зялёнымі тронкамі.

Гаспадарчае значэнне

Некаторыя віды выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны. Ужываецца як глебазамацавальная расліна.

Ідзе на корм авечкам і козам, каровы ядуць толькі падчас голаду.

З жаўтазелю фарбавальнага (Genista tinctoria)[3] здабываецца жоўтая фарба.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Напісанне Жаўтазель у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. — Мн., 1998. — С. 428.
  3. Назва Жаўтазель фарбавальны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. ISBN 5-343-00120-3.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads