Жаўтазель фарбавальны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Жаўтазель фарбавальны
Remove ads

Жаўтазе́ль фарбавальны[1] (Genista tinctoria) — від кветкавых раслін з роду Жаўтазель (Genista) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Жаўтазель фарбавальны, жаўтазель, жаўцідла, жаўціха, жоўцічнік, хварбідла[2], заяччы гарох[3], жаўсцень, прытуліца[4], дрок, жаўціла, жаўцічнік, жаўцюха, жоўтае зелле, зелянуха, ніцлаза, прытуліца, сачавіца [5], чысцік[6], лянок[3].

Батанічнае апісанне

[[File:332 Genista tinctoria.jpg|thumb|left|{{bt-bellat|Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926]] Лістападны куст вышынёй да 1,5 м з моцным дравяністым карэнішчам, ад якога даходзяць прамастойныя, пруткападобныя, крыху рабрыстыя ствалы[1]. Лісце чаргаванае, дробнае, з суцэльным краем, цёмна-зялёнае зверху, святлейшае знізу, па краях і на галоўнай жылцы апушанае. Каля асновы лісця маецца пара маленькіх прылісткаў шылападобнай формы. Кветкі ярка-жоўтага колеру, з матыльковым вяночкам, на апушаных кветаносах. Суквецце — гронка. Плод — голы струк чорнага колеру і даўжынёй 15—25[1] мм.

Расліна ядавітая[1].

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Малой і Сярэдняй Азіі, амаль па ўсёй тэрыторыі Еўропы. Расце ў падлесках бярозава-хваёвых і бярозавых лясоў, на ўзлесках, схілах і прагалінах, у стэпах на пясчанай глебе. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Цвіце ў чэрвеніліпені[1]. Плады паспяваюць у жніўніверасні[1].

Выкарыстанне

Дэкаратыўныя і лекавыя расліны. У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца наземныя часткі расліны ў якасці мачагоннага, жаўцягоннага, слабільнага і абязбольваючага сродкаў.

З кветак жаўтацезя фарбавальнага здабываюць жоўтую фарбу[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads