Жорж Ведэль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жорж Ведэль
Remove ads

Жорж Ведэль (фр.: Georges Vedel, 5 ліпеня 1910, Ош, дэпартамент Жэр — 21 лютага 2002) — французскі вучоны-правазнавец і грамадскі дзеяч, спецыяліст па канстытуцыйным і адміністрацыйным праве.

Хуткія факты Жорж Ведэль, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў факультэты права і філалогіі ў Тулузскім універсітэце, выпрабаваў уплыў дзяржаватворчай школы М. Орыу, які працаваў у Тулузе. Выкладаў у Пуацье (1937), Тулузе (1939), Парыжы (1949—1979), Інстытуце палітычных даследаванняў у Парыжы, у Горнай школе. Дэкан юрыдычнага факультэта ў Парыжы (1962—1967), юрыдычны дарадца французскай дэлегацыі на перамовах аб Агульным рынку і Еўраатама (1956—1957), член Эканамічнага і сацыяльнага савета (1969—1979), прэзідэнт Цэнтра даследаванняў даходаў і выдаткаў (CERC, 1976 г. — 1980), член Канстытуцыйнага савета Францыі (1980—1989).

Член Французскай акадэміі (1998).

Распрацоўваў агульную лагічную тэорыю права, адным з першых у Францыі разглядаў канстытуцыйнае права ў юрыдычным, а не палітычным аспекце. Перакананы прыхільнік дэмакратыі, вылучаў два яе тыпы — класічную і марксісцкую, нягледзячы на відавочныя сімпатыі да першай, не адмаўляў другую. Прапанаваў у 1993 годзе па даручэнні Франсуа Мітэрана шэраг канстытуцыйных рэформаў, частка з якіх пасля была ажыццёўлена або да гэтага часу абмяркоўваецца. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам у грамадстве, незалежна ад палітычных партый.

Remove ads

Зноскі

1. Georges Vedel // GeneaStar

2. Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908

3. Ведель Жорж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Georges Vedel // Académie française Праверана 9 ліпеня 2020.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads