Жужаль фіялетавы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жужаль фіялетавы (Carabus violaceus) — від жукоў сямейства жужаляў.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня 20-34 мм. Афарбоўка чорна-сіняя або фіялетавая, краі надкрылаў з яркай сіняй, зялёнай або медна-чырвонай аблямоўкай.
Пашырэнне
Пашырэнне: Еўропа (не вышэй за 70° пн.ш.). Вядомы таксама ў Заходняй Сібіры. Месцы пражывання — драбналістыя лясы. Жыве ў падсцілцы, пад апалай карой, ламаччам.
Асаблівасці біялогіі
Драпежнік-паліфаг. Паядае дажджавых чарвей, павукоў, лічынак, кукалак і імага каларадскага жука, вусеняў лугавога матылька, совак, маладых смаўжоў.
Від з асеннім тыпам размнажэння. Характарызуецца высокай актыўнасцю. На адкрытых месцах жукі актыўны толькі ўначы, на ўзлесках і ў насаджэннях - на змярканні і ўначы, іншы раз цэлыя суткі, але праз акрэсленыя прамежкі часу становіцца нерухомым. Зімуюць імага і лічынкі. Жукі ляцяць на святло.
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads