Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула
Remove ads

Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула[3] або Жуліа Сезар (парт.: Júlio César Soares Espíndola; нар. 3 верасня 1979, Дукі-ды-Кашыяс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2004—2014). Добра вядомы дзякуючы працяглым выступам за італьянскі клуб «Інтэр».

Хуткія факты Жуліу Сезар, Агульная інфармацыя ...

У 2009 годзе Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі абрала Жуліу Сезара трэцім брамнікам свету пасля Ікера Касільяса і Джанлуіджы Буфона[4].

Remove ads

Кар’ера

Клубная

Жуліу Сезар, які нарадзіўся ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра, пачаў сваю спартыўную кар’еру ў клубе «Гражан Каўнтры Клуб», дзе ён правёў сваё дзяцінства. Пасля гэтага ён на працягу 6 гадоў гуляў за «Фламенгу» з Рыа-дэ-Жанэйра.

У 2004 годзе Жуліу Сезар падпісаў кантракт з «Інтэрам», але з-за перавышэння ліміту легіянераў у клубе не трапіў у заяўку і быў аддадзены ў арэнду ў «К’ева», за які аднак не згуляў ніводнай гульні. У жніўні 2005 года ігрок вярнуўся ў «Інтэр» і падпісаў з ім трохгадовы кантракт. На пазіцыі асноўнага брамніка клубу ён змяніў Франчэска Тольда.

У жніўні 2012 года Жуліу Сезар падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскі клубам «Куінз Парк Рэйнджэрс»[5]. За англійскі клуб дэбютаваў 15 верасня ў гульні супраць супраць «Чэлсі», якая скончылася нулявой нічыёй. Ён стаў першым брамнікам каманды, выцесніўшы брамніка нацыянальнай зборнай Англіі, Роберта Грына, які сеў на лаўку запасных.

У першай палове 2014 года на правах арэнды выступаў за канадскі клуб «Таронта», пасля чаго перайшоў у «Бенфіку», дзе спачатку быў асноўным брамнікам, а пазней страціў месца ў складзе. У лістападзе 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з лісабонскім клубам[6].

У студзені 2018 года праз 13 гадоў вярнуўся ў «Фламенгу»[7]. Зноў згуляўшы ў бразільскай Серыі A 21 красавіка 2018 года ў матчы супраць клуба «Амерыка Мінейру» (2:0), аб’явіў аб завяршэнні кар’еры[8].

Міжнародная

Жуліу Сезар з’явіўся ў заяўцы зборнай Бразіліі ў 2003 годзе, не правёўшы ніводнай гульні ў Кубку Канфедэрацый 2003, а дэбютаваў у зборнай 8 ліпеня 2004 года. Ён стаў пераможцам Кубка Амерыкі 2004.

Remove ads

Дасягненні

Клубныя

«Фламенгу»:

  • Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра (4): 1999, 2000, 2001, 2004
  • Уладальнік Кубка чэмпіёнаў Бразіліі: 2001
  • Уладальнік Кубка Меркасур: 1999
  • Уладальнік Кубка Гуанабара (3): 1999, 2001, 2004
  • Уладальнік Трафея Рыа: 2000

«Інтэрнацыянале»:

«Бенфіка»:

  • Чэмпіён Партугаліі (3): 2015, 2016, 2017
  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2017
  • Уладальнік Кубка лігі: 2016
  • Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2016

Міжнародныя

Бразілія:

Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты з бразільскай актрысай і мадэлью Сюзанай Вагнер, разам з якой выхоўвае дваіх дзяцей.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads