Журыхскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Журы́хскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Журыхі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кузьміцкі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кузьмічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Талуцкага сельсавета[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Рэчкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Варонічы, Грыгаркі, Губы, Кішкарэпы, Навікі і Стражы)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 жніўня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Журыхі, сельсавет перайменаваны ў Журыхскі[3]. 13 красавіка 1981 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Любанскага сельсавета[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Будкі, Даўбарова, Журыхі, Заазер’е, Казаны, Кароткія, Красны Бераг, Кузьмічы, Любоўшы, Ляскі, Новыя Зімодры, Сіўцы, Студзёнкі, Сухары, Сцеберакі і Талуць.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads