Жырнаўск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жырнаўск (руск.: Жирновск) — горад (з 1958 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Жырнаўскага раёна Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 17,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў XVIII стагоддзі.
Горад размешчаны ў паўднёвай частцы Прыволжскага ўзвышша на левым беразе ракі Мядзведзіца (басейн Дона), за 27 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Мядзведзіца, за 320 км на поўнач ад Валгаграда, недалёка ад мяжы з Саратаўскай вобласцю.
Здабыча нафты і газу. Асфальтабетонны завод, хлебазавод, харчакамбінат.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads