Мядзведзіца (прыток Дона)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мядзве́дзіца (руск.: Медве́дица)[1] — рака ў Саратаўскай і Валгаградскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Дон.
Даўжыня ракі 745 км, плошча вадазборнага басейна 34 700 км². Сярэдні расход вады каля станіцы Арчэдзінская складае 69[2] м³/с, сярэдні аб’ём сцёку — 2,178[2] км³/год.
Мядзведзіца бярэ пачатак у Саратаўскай вобласці з двух ручаёў, у вёсцы Старыя Бурасы. Працякае пераважна па Прыволжскім узвышшы[1]. Прыкладна за 30 км ад вытоку знаходзіцца вялікае вадасховішча для сельскагаспадарчых патрэб (прыкладна 1 кіламетр шырынёй (каля плаціны) і 5—7 кіламетраў даўжынёй).
Першы буйны населены пункт — горад Пятроўск. Іншымі гарадамі, размешчанымі на рацэ, з’яўляюцца Аткарск (Саратаўская вобласць), Жырноўск (Валгаградская вобласць) і Міхайлаўка. На рацэ ў сяле Фамёнкава пабудавана малая ГЭС.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 277. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads