Жыццё іншых

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Жыццё іншых» (ням.: Das Leben der Anderen) — нямецкі драматычны фільм 2006 года[16], дэбют сцэнарыста і кінарэжысёра Флорыяна Хенкеля фон Донэрсмарка.

Хуткія факты Жыццё іншых, Жанры ...

Фільм паказвае жыццё ў ГДР. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыццё грамадзян і асабліва культурных дзеячоў.

Прэм’ера фільма адбылася 15 сакавіка 2006 года ў Берліне[17]. У гэты самы час кінасцэнарый фільма быў надрукаваны нямецкім выдавецкім домам «Suhrkamp Verlag[en]».

Фільм атрымаў намінацыю на прэмію «Залаты глобус» і стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» 2007 года ў катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Раней, у Германіі, фільм атрымаў сем «Нямецкіх кінапрэмій», у тым ліку ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшы сцэнарый», «Найлепшы акцёр» і «Найлепшы акцёр другога плана». Фільм быў прадстаўлены ў 11 намінацыях, і тым самым усталяваў новы рэкорд па колькасці намінацый на галоўную кінапрэмію Германіі.

Касавыя зборы кінастужкі склалі больш за 77 млн. долараў пры бюджэце ў 2 млн. долараў[18].

Remove ads

Сюжэт

Усходні Берлін, 1984 год. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыццё грамадзян. Фанатычнаму агенту капітану Герду Візлеру прапануюць сачыць за драматургам Драйманам і ягонай сяброўкай. Аперацыя праходзіць пад пільным кантролем найвышэйшых палітычных колаў. Выкананне задання абяцае кар’ерны ўзлёт. Але заглыбіўшыся ў чужое жыццё, Візлер змяняецца сам. Шэры вінцік сістэмы сам становіцца чалавекам. Аднак рэпрэсіўную машыну ўжо не спыніць…

Remove ads

Акцёрскі склад

   Ульрых Мюэ[en]      капітан Герд Візлер
   Себасцьян Кох[en]      драматург Георг Драйман
   Марціна Гедэк[en]      Крыста-Марыя Зіланд
   Ульрых Тукур[en]      падпалкоўнік Антон Грубіц
   Томас Тыме[en]      міністр Бруна Гемпф
   Ханс-Уве Баўэр[en]      Паўль Хаўзер
   Фолькмар Кляйнерт[en]      Альберт Ерска
   Маціяс Брэнер[en]      Карл Вальнер
   Герберт Кнаўп[en]      Грэгар Гесенштайн
   Чарлі Хюбнер[en]      Уда
Remove ads

Саўндтрэк

Хуткія факты The Lives of Others: Original Motion Picture Score, Дата выпуску ...

Музычнае суправаджэнне да фільма напісалі кампазітары Габрыэль Ярэд і Стэфан Муша. Саўндтрэк быў выпушчаны 5 лютага 2007 года лэйблам Varèse Sarabande. Усе кампазіцыі ў саўндтрэку выконвае Пражскі філарманічны аркестр[en], дырыжор — Адам Клеменс[20].

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Выхад

Прэм’ера фільма адбылася 15 сакавіка 2006 года ў Берліне. Карціна дэманстравалася на міжнародных кінафестывалях у Лакарна (6 жніўня), Тэльюрайдзе (3 верасня), Таронта (7 верасня), Хельсінках (17 верасня), Севільі (5 лістапада)[17].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 80 кінаўзнагародамі і яшчэ 37 намінацыямі[21]. Сярод іх 7 «Нямецкіх кінапрэмій», 3 «Еўрапейскія кінапрэміі», па адной прэміі «BAFTA», «Сезар» і «Оскар».

Больш інфармацыі Кінафестываль / Кінапрэмія, Дата ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads