Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму сцэнарысту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўрапе́йская кінапрэ́мія найле́пшаму еўрапе́йскаму сцэнары́сту (англ.: European Film Award for Best European Screenwriter) — адна з асноўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі, якая была ўпершыню прысуджана на 1-й цырымоніі ў 1988 годзе і ўручаецца еўрапейскай кінаакадэміяй штогод па сённяшні дзень, за выключэннем перыяду з 1993 па 1995 год, калі ўзнагарода ў гэтай намінацыі не ўручалася.
Remove ads
Колькасць намінацый у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» на працягу існавання кінапрэміі няраз змянялася, застаючыся ў межах ад 3 да 7, а ў 1991, 1992 і 1996 гадах пераможца абіраўся без папярэдняга вызначэння намінантаў. Нярэдка ў якасці намінанта выступаў калектыў сцэнарыстаў, так у 2008 годзе прэмію атрымалі адразу 6 суаўтараў сцэнарыя.
Па стане на канец 2024 года часцей за ўсё, а менавіта двойчы, у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» перамагалі Іштван Саба (1992, 1999), Жан-П’ер Бакры (2000, 2004), Аньес Жаўі (2000, 2004), Павел Паўлікоўскі (2014, 2018), Томас Вінтэрберг (2012, 2020), Тобіяс Ліндхольм (2012, 2020), Рубен Эстлунд (2017, 2022). Па колькасці намінацый першынства трымае пяціразовы намінант Педра Альмадовар (2002, 2004, 2006, 2019, 2024).
Remove ads
Пераможцы і намінанты
Пераможцы і намінанты прыведзены ў храналагічным парадку. У межах аднаго года намінанты ўпарадкаваны па прозвішчах паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона і прыводзіцца першым.
1980-я
1990-я
У 1993—1995 гадах узнагарода ў гэтай намінацыі не ўручалася[11][12][13].
2000-я
2010-я
2020-я
Remove ads
Статыстыка па перамогах і намінацыях
Па стане на канец 2024 года часцей за ўсё, а менавіта двойчы, у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» перамагалі Іштван Саба (1992, 1999), Жан-П’ер Бакры (2000, 2004), Аньес Жаўі (2000, 2004), Павел Паўлікоўскі (2014, 2018), Томас Вінтэрберг (2012, 2020), Тобіяс Ліндхольм (2012, 2020), Рубен Эстлунд (2017, 2022). Па колькасці намінацый першынства трымае пяціразовы намінант Педра Альмадовар (2002, 2004, 2006, 2019, 2024).
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads