Жэня Тверскі
ізраільскі палітык (1904-1964) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жэня Тверскі (іўр.: זֶ׳נִיָה טְבֶרְסְקִי, 16 жніўня 1904[1], Баранавічы, Мінская губерня — 9 красавіка 1964[2], Іерусалім) — ізраільская сацыяльная дзяячка і палітык, дэпутатка Кнесета ад партыі Мапай.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася як Геня Гінцбург у горадзе Баранавічы. Скончыла юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, а таксама Інстытут сацыяльных работнікаў у Берліне.
У 1923 годзе эмігравала ў Палестыну, дзе стала адной з піянерак сацыяльнай работы. З 1932 па 1942 год узначальвала сацыяльныя службы яўрэйскай грамады ў Хайфе, а з 1942 па 1948 год — у Іерусаліме. У 1945 годзе была накіравана ў Еўропу як эмісар для працы з ацалелымі пасля Халакосту. Таксама была сябрам выканаўчага камітэта ізраільскага прафсаюза.
Сябра партыі Мапай. Выбіралася ў Кнесет у 1951, 1959 і 1963 годзе.
Была замужам за польскім яўрэем, ветэрынарам Іосіфам Тверскім. Іх сын — вядомы псіхолаг Амос Тверскі (1937—1996), адзін з аўтараў тэорыі перспектывы.
Remove ads
Памяць
У Хайфе і Іерусалі ў гонар Жэні Тверскі названа вуліца.
Літаратура
- Jenia Tversky on the Knesset website
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads